Yes (Unix)
yes — каманда Unix. якая бясконца выводзіць радок «y» альбо свой аргумент у камандны радок.
Апісанне каманды
[правіць | правіць зыходнік]Праграма yes без параметраў выводзіць у камандны радок безліч сімвалаў «y», за кожным з якіх адлюстроўваецца сімвал канца радка. Пры наяўнасці параметраў яна выводзіць іх на экран, таксама дадаючы ў канец сімвал пераносу радка. Так яна працуе, пакуль карыстальнік самастойна не спыніць працэс (напрыклад, камандай kill), альбо не завершыцца праграма, да якой быў перанакіраваны яе выхадны паток.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Каманда рэдка выкарыстоўваецца сама па сабе, часцей а ўсё яна аб'ядноўваецца з іншымі (з дапамогай канвеера). Yes можа выкарыстоўвацца ў такіх выпадках:
- Для станоўчага адказу (альбо адмоўнага, «yes n») на шматлікія паслядоўныя пытанні, напрыклад
$ yes | rm -r ~/.*
(тое жа, што і rm -rf ~/.*
)
- выдаляе ўсе налады карыстальніка.
- Для шматразовага запуску каманды:
$ yes ls | sh
- Для запуску іншай праграмы ў неінтэрактыўным рэжыме:
yes | fsck /dev/hda1
- запускае fsck для праверкі файлавай сістэмы.
- Для стварэння вялікіх файлаў з паўтаральнай інфармацыяй (у канвееры з камандай head), напрыклад:
$ yes Wikipedia | head -5000 > wiki.txt
- стварае файл wiki.txt з пяццю тысячамі радкоў «Wikipedia» (з сімвалам пераносу радка).
$ yes > /dev/dsp
- Таксама можна праверыць стабільнасць працы камп'ютара пры значнай нагрузцы на цэнтральны працэсар:
$ yes > /dev/null
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Man-старонка праграмы yes (англ.)